Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі спрашчаюцца працэдуры выканання грашовых абавязацельстваў

Эканоміка 17.10.2018 | 16:03
Фота з архіва
Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спрашчаюцца працэдуры выканання грашовых абавязацельстваў, для гэтага да 1 студзеня 2020 года ў краіне будзе створана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма выканання грашовых абавязацельстваў (АІС ВГА). Адпаведнае рашэнне прынята ўказам нумар 414 "Аб удасканаленні безнаяўных разлікаў", паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

"Стварэнне АІС ВГА - чарговы крок развіцця безнаяўных разлікаў у Беларусі і будзе садзейнічаць аптымізацыі ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі, банкамі, суб'ектамі гаспадарання і фізічнымі асобамі", - растлумачылі ў Нацбанку.

АІС ВГА дасць магчымасць упаўнаважаным органам, банкам, а таксама іншым зацікаўленым атрымліваць аператыўную інфармацыю для арганізацыі выканання грашовых абавязацельстваў і папярэдзіць магчымасць шматразовага спісання адпаведнымі органамі адной і той жа сумы грашовых сродкаў з усіх рахункаў даўжнікоў і іх дэбітораў. Таксама з укараненнем АІС ВГА будзе аўтаматызаваны і ўніфікаваны працэс выканання грашовых абавязацельстваў, зменшыцца дакументаабарот. Сістэма дасць магчымасць адмовіцца ад такога ўстарэлага атрыбута папяровага абароту, як картатэка не аплачаных своечасова разліковых дакументаў, і вызваліць банкі ад функцый па яе вядзенні.

Удзельнікамі АІС ВГА акрамя Нацыянальнага банка, Беларускага міжбанкаўскага разліковага цэнтра і плацельшчыкаў стануць упаўнаважаныя дзяржорганы і банкі. Таксама скарыстацца АІС ВГА змогуць іншыя юрыдычныя і фізічныя асобы, маючыя выканаўчыя дакументы для спагнання ў бясспрэчным парадку грашовых сродкаў (электронных грошай).

АІС ВГА будзе акумуляваць інфармацыю аб нявыкананых грашовых абавязацельствах плацельшчыкаў. З улікам грашовых сродкаў, існуючых на рахунках плацельшчыка ў банках, а таксама электронных грошай у яго электронных кашальках сістэма забяспечыць у аўтаматызаваным рэжыме выкананне грашовых абавязацельстваў плацельшчыка, у тым ліку перад бюджэтам.

Удзельнікам АІС ВГА будзе прадастаўлена магчымасць адклікання з сістэмы сваіх плацежных інструкцый, а ў асобных выпадках, вызначаных заканадаўствам, - прыпыніць іх выкананне, змяніць рэквізіты плацежнай інструкцыі, а таксама зменшыць суму нявыкананых грашовых абавязацельстваў па аформленых імі плацежных інструкцыях. Пры гэтым пры ажыццяўленні безнаяўных разлікаў з удзелам АІС ВГА будуць улічвацца нормы заканадаўчых актаў, згодна з якімі плацежныя інструкцыі на пералічэнне (спагнанне) плацяжоў у бюджэт выконваюцца без спагнання ўзнагароды (платы) банкамі.

У адпаведнасці з указам нумар 414 парадак безнаяўных разлікаў пры дапамозе АІС ВГА і асаблівасці функцыянавання сістэмы будуць вызначаны Нацыянальным банкам і Саветам Міністраў да 1 ліпеня 2019 года.

З запускам АІС ВГА будзе рэалізаваны адзін з этапаў лічбавай трансфармацыі эканомікі краіны, прадугледжанай праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.