Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2017, 13:47

У Беларусі плануюць забараніць захоўванне кармоў у буртах

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць забараніць захоўванне кармоў у буртах. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у час аператыўнай нарады ў Мінсельгасхарчы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

"У Беларусі неабходна забараніць захоўванне кармоў у буртах. Гэты метад захоўвання сенажу яшчэ выкарыстоўваецца ў Віцебскай, Гомельскай і іншых абласцях", - сказаў міністр.

Паводле слоў Леаніда Зайца, у гэтым і наступным годзе ў краіне неабходна закрыць праблему з сянажнымі траншэямі. "Праінспектаваць усе траншэі, што ёсць. У нас ёсць тыпавыя праекты, трэба знайсці рэсурсы абласцям і забяспечыць захоўванне кармоў у сянажных траншэях. Забараніць захоўванне ў буртах - так было сказана Прэзідэнтам", - падкрэсліў ён.

Міністр адзначыў, што гэта пытанне трэба ўзяць на кантроль і вырашыць яго, як раней была вырашана праблема з захоўваннем бульбы. "Дзякуючы таму, што цяпер ёсць сучасныя бульбасховішчы, мы ўмацавалі эканоміку, прадаючы бульбу круглы год. Калі захоўваць сянаж у сянажных траншэях, а не ў полі, мы будзем мець менш адходаў і больш якасны корм", - сказаў ён.

Леанід Заяц яшчэ раз акцэнтаваў увагу, што галоўнае патрабаванне цяпер - убраць ураджай і пасеяць якасна азімыя культуры. Свайму намесніку Уладзіміру Гракуну ён даручыў забяспечыць арганізацыю работы камбайнаў і ўборкі ўраджаю, каб не дапусціць страт. "Убіраць збожжавыя трэба такім чынам, каб была максімальная выпрацоўка на камбайн", - адзначыў Леанід Заяц. Кіраўнік ведамства даў указанні і па падрыхтоўцы да азімай сяўбы: "У гэтай частцы даручаю падабраць папярэднікаў, забяспечыць падрыхтоўку глебы і насення, унесці ўвесь запас мінеральных угнаенняў, каб у будучым сабраць не менш як 45 ц з гектара". Міністр запатрабаваў ад кіраўнікоў галіны перабудаваць сваю работу і да 1 кастрычніка не збірацца на нарады і планёркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі