Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Беларусі плануецца змяніць парадак рэалізацыі драўніны

Эканоміка 12.09.2019 | 18:40
Фота з архіва
Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца змяніць парадак рэалізацыі драўніны, рыхтуецца адпаведны праект указа, паведаміў сёння журналістам міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапанавалі ўдасканаліць механізм рэалізацыі драўніны, і нас падтрымалі. Падрыхтоўка праекта ўказа на завяршальным этапе. Да гадавых таргоў нам неабходна выйсці ўжо з новымі падыходамі", - сказаў Віталь Дрожжа.

Дакумент прадугледжвае тры асноўныя змяненні. "Па-першае, прапануем спалучаць бізнес-падыходы і дзяржаўныя патрэбы. Тыя прадпрыемствы дрэваапрацоўкі, якія прайшлі мадэрнізацыю і якім цяпер неабходна выплачваць крэдыты, не гатовы існаваць на роўных з брэндавымі інвестарамі ва ўмовах усё большага попыту на высакаякасную драўніну. Дзяржзаказ прадугледжвае, што на перыяд рэалізацыі інвестдагавора і вяртання краіне рэсурсаў, укладзеных у прадпрыемства, мы ім даём драўніну па прамых дагаворах па цане завода-вытворцы, якую будзе ўзгадняць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Дзяржава бачыць праблемы гэтых прадпрыемстваў і тое, што іх трэба падтрымаць", - адзначыў міністр.

Другое змяненне, якое прапануецца, - магчымасць прадаваць незапатрабаваную ў краіне драўніну на экспарт. "Механізм прадугледжвае тры-чатыры фільтры, накіраваныя на тое, каб якасная драўніна не пакідала краіну і перапрацоўвалася тут. Невыкуплены на гадавых таргах аб'ём будзе аўтаматычна пераходзіць на квартальныя, а затым і бягучыя таргі. Гэта значыць, мы тройчы звяртаем увагу ўнутранага спажыўца на магчымасць купіць драўніну: калі не паспеў на гадавыя таргі, можно паўдзельнічаць у квартальных і бягучых", - растлумачыў Віталь Дрожжа.

Па-трэцяе, плануецца пераход на рэалізацыю драўніны па еўрапейскіх гарманізаваных стандартах, гэта значыць без яе мэтавага прызначэння. На думку міністра, новыя падыходы дадуць магчымасць таксама ўлічыць інтарэсы буйных інвестараў, якія маюць патрэбу ў высакаякаснай сыравіне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.