Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 снежня 2020, 17:41

У Беларусі павышаюцца тарыфы на некаторыя паслугі электрасувязі і пошты

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павышаюцца тарыфы на некаторыя паслугі электрасувязі і пошты. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 23 лістапада 2020 года нумар 76, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Тарыфы на паслугі электрасувязі агульнага карыстання павысяцца ў наступных памерах: абанементная плата за асноўны тэлефон у месяц для фізічных асоб - у сярэднім на 15 капеек, пачасовая плата за мясцовыя тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб - на 0,03 капейкі за мінуту. Што датычыцца пачасовай платы за міжгароднія тэлефонныя злучэнні для фізічных асоб, тарыфы таксама вырастуць: без дапамогі тэлефаніста - на 0,29 капейкі за мінуту, з дапамогай тэлефаніста - на 0,43 капейкі за мінуту", - расказалі ў прэс-службе.

Павысяцца і тарыфы на паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання. Перасылка паштовай карткі, пісьма або бандэролі масай да 20 г для фізічных асоб падаражэе на шэсць капеек, для юрыдычных асоб і ІП - на пяць капеек.

"Аказанне паслуг тэлефоннай і паштовай сувязі сёння з'яўляецца стратным. Узровень кампенсавання насельніцтвам паслуг тэлефоннай сувязі не перавышае 96,4 працэнта, паштовай сувязі - 99,3 працэнта. Павышэнне тарыфаў планавае і абумоўлена паэтапным выхадам на поўную акупнасць гэтых паслуг", - адзначылі ў МАРГ. Цяпер паслугі электрасувязі і паштовай сувязі з'яўляюцца сацыяльна значнымі, тарыфы на іх рэгулюе дзяржава.

Пастанова ўступае ў сілу з 15 снежня 2020 года. Раней тарыфы на паслугі тэлефоннай і паштовай сувязі павышаліся ў жніўні 2019-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі