Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 кастрычніка 2011, 11:08

У Беларусі павялічаны ліміт здабычы кухоннай солі

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павялічаны ліміт здабычы кухоннай солі з 1,7 млн. т у год да 2 млн. т. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1390, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Пры гэтым гадавы ліміт здабычы гэтай сыравіны для ААТ "Беларуськалій" павышаны з 1,3 млн. т да 1,6 млн. т. Здабычай кухоннай солі ў Беларусі займаецца таксама ААТ "Мазырсоль". Ліміт для гэтага прадпрыемства складае 400 тыс. т у год.

Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Савета Міністраў Беларусі нумар 1739 ад 29 лістапада 2010 года.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі