Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 жніўня 2021, 18:08

У Беларусі намалочана больш за 5 млн т збожжа новага ўраджаю

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш за 5 млн т збожжа новага ўраджаю. Мінская і Брэсцкая вобласці намалацілі па 1 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных міністэрства, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,6 млн га, што складае 76 працэнтаў запланаваных плошчаў.
 
Намалочана 5048,2 тыс. т збожжа. Па намалоце збожжа па-ранейшаму лідзіруе Мінская вобласць — больш за 1,2 млн т, на другім месцы — Брэсцкая вобласць, дзе атрымана 1,026 млн т. У Гродзенскай вобласці намалочана 753,3 тыс. т, у Магілёўскай — 742,8 тыс. т, у Гомельскай — 647,1 тыс. т, у Віцебскай — 637,9 тыс.т.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі