Фота з архіва
21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адноўлена паступленне нафты з Расіі. ААТ "Гомельтранснафта Дружба" працуе ў штатным рэжыме, расказалі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Агенцтва Reuters раней паведамляла, што прапампоўка нафты па трубаправодзе "Дружба" прыпынена з 19 снежня з-за тэхнічных праблем. У канцэрне "Белнафтахім" карэспандэнта БЕЛТА напярэдадні, 20 снежня, праінфармавалі, што беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы змаглі прадоўжыць стабільную работу за кошт створаных запасаў вуглевадароднай сыравіны, забяспечваючы адгрузкі нафтапрадуктаў у поўным аб'ёме як на ўнутраны рынак, так і на экспарт.
Сёння, паводле інфармацыі ААТ "Гомельтранснафта Дружба", паступленне нафты з Расіі было адноўлена.-0-