Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 студзеня 2022, 09:41

Турыстычны патэнцыял Беларусі прэзентавалі на "ЭКСПА-2020" у Дубаі

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2020" у Дубаі ў павільёне Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі адбылася прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу краіны. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства спорту і турызму.

На прэзентацыі была прадстаўлена агульная інфармацыя аб дзяржаве, анансаваны паслугі нацыянальнага сэрвісу анлайн-браніравання і аплаты турыстычных паслуг Vetliva, а таксама акрэслены перспектыўныя напрамкі развіцця турызму. Асаблівы акцэнт быў зроблены на экалагічным, культурна-пазнавальным і аздараўленчым напрамках. "Гасцям прэзентацыі былі прадстаўлены відэаролікі і рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы аб турыстычным патэнцыяле нашай краіны, таксама была арганізавана дэгустацыя і сустрэчы ў фармаце B2B", - расказалі ў ведамстве.

Акрамя таго, адбыліся перагаворы прадстаўнікоў Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага агенцтва па турызме, РУП "Цэнтркурорт", ТЭУП "Беларустурыст" і УП "Белпрафсаюзкурорт" з прадстаўнікамі розных краін, заяўленымі на выстаўцы.

"ЭКСПА" - буйнейшая міжнародная выстаўка з удзелам больш як 170 краін, якія кожныя пяць гадоў дэманструюць дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, архітэктуры і мастацтва. Ключавая тэма беларускага павільёна, які можна будзе наведаць да 31 сакавіка 2022 года, - "Лес тэхналогій будучага". Экспазіцыя падзелена на некалькі зон: інтэрактыўны калідор, Export.by, "Інавацыі і інвестыцыі", "Дзверы ў Беларусь", "Спорт і турызм", сувенірны магазін і зона забаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі