Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 ліпеня 2020, 19:46

Турчын: за год-два зарплата работнікаў БЕЛАЗа павінна дасягнуць Br2 тыс.

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу года-двух зарплата работнікаў БЕЛАЗа павінна вырасці да Br2 тыс. Аб гэтым заявіў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын сёння на сустрэчы з калектывам прадпрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"БЕЛАЗ - гэта важнейшае прадпрыемства для ўсёй краіны, наш флагман. Спецыфіка яго работы залежыць непасрэдна ад стану спраў у горназдабыўной галіне ў свеце. Перыядычна прысутнічаюць спады ў рабоце кампаніі. Але мы гэта праходзілі ўжо, нічога страшнага няма, гэта пройдзе і пачнецца перыяд аднаўленчага росту, - сказаў Аляксандр Турчын. - Думаю, рост пойдзе ўжо з верасня. Што датычыцца сітуацыі на БЕЛАЗе, то на працягу аднаго-двух гадоў трэба ўзровень аплаты працы падняць і давесці да Br2 тыс. У прынцыпе, прадпрыемства можа генерыраваць такі ўзровень зарплаты".

У цэлым, адзначыў губернатар, у калектыве роўная і спакойная абстаноўка, "людзі ведаюць свае задачы і нацэлены на іх вырашэнне". Далей трэба пашыраць наменклатуру і лінейку прадукцыі, каб была магчымасць дыверсіфікаваць рынкі. "Рух у гэтым напрамку ёсць. Мы павінны вывесці на рынак новы прадукт у гэтым годзе", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

У сваю чаргу міністр прамысловасці Пётр Пархомчык расказаў, што БЕЛАЗ хутка прадставіць новую тэхніку. "Літаральна ў верасні з'явіцца самазвал на акумулятарных батарэях. Гэта першы вопыт у горназдабыўной прамысловасці, такога ў нашых канкурэнтаў яшчэ няма. У японцаў ёсць аналагічны, але меншай грузападымальнасці", - растлумачыў ён.

На сустрэчы з калектывам узнімаліся актуальныя для жыхароў Жодзіна пытанні. У іх ліку - устаноўка камп'ютарнага тамографа. Паводле слоў губернатара, максімум у наступным годзе пытанне будзе вырашана. Абмяркоўвалася і будаўніцтва басейна. Аляксандр Турчын згадзіўся, што ён патрэбны гораду, за два гады можна рэалізаваць і гэты праект. "Самае сур'ёзнае пытанне датычылася прадаўжэння рэканструкцыі дарогі да Барысава (Р53 Слабада - Навасады. - Заўвага БЕЛТА). Людзі прасілі, каб яна праходзіла ў абход Жодзіна - так яна не будзе ствараць праблем гараджанам і транзітнаму транспарту. Мы ўжо абмяркоўвалі гэта з міністрам транспарту, а тое, у якім фармаце гэта будзе рэалізавана, у кампетэнцыі вузкіх спецыялістаў", - дадаў старшыня Мінаблвыканкама.-0-

Фота БЕЛАЗа

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі