Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 кастрычніка 2020, 11:28

Цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі амаль з 70 працэнтаў плошчы

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цукровыя буракі ў Беларусі ўбралі з 57,4 тыс. га, што складае 69,6 працэнта ўборачнай плошчы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 27 кастрычніка, сабрана 2,677 млн ​​т цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 466,8 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,2 працэнта. Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 99,7 працэнта плошчы (24,9 тыс. га), накапана 707 тыс. т (ураджайнасць - 283,7 ц/га). Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 4,99 тыс. га (83,3 працэнта ад плана), сабрана 122,1 тыс. т пры ўраджайнасці 244,8 ц/га.

Кукурузу ўбралі з 999,5 тыс. га (82 працэнты запланаванай плошчы). На сілас і зялёны корм убрана 907 тыс. га (90,2 працэнта плана), сабрана 21,311 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 235 ц/га. Уборка кукурузы на зерне таксама прадаўжаецца: работы праведзены на 92,5 тыс. га (43,3 працэнта плана), намалочана 636,5 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,696 млн т збожжа разам з кукурузай пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 34,2 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі 2,1 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,6 млн т, Брэсцкай - 1,5 млн т, Магілёўскай - звыш 1,1 млн т, Віцебскай і Гомельскай - больш як па 1 млн т.

У Беларусі нарыхтавана 13,592 млн т сенажу (107,9 працэнта) і 18,274 млн т сіласу (95,3 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадае на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 99 працэнтаў ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі