Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 ліпеня 2021, 11:35

Церабленне лёну ў Беларусі праведзена больш як на палавіне плошчы

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Церабленне лёну ў Беларусі праведзена больш як на палавіне плошчы. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 24 ліпеня, лён выцераблены на 22,3 тыс. га (53,2 працэнта ўборачнай плошчы). Варочанне стужак лёну праведзена на 2,9 га (13 працэнтаў да выцерабленага).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 379 тыс. га, што складае 17,7 працэнта запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць, там убрана 30,7 працэнта плошчы ад плана (103,6 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 23,8 працэнта плошчы (82,9 тыс. га), Гродзенскай - 12,24 працэнта (38,2 тыс. га), Мінскай - 14,9 працэнта (70,9 тыс. га), Магілёўскай - 13,12 працэнта (42,8 тыс. га), Віцебскай - 11,79 працэнта (40,6 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 1 млн 268 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,5 ц/га.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 675,7 тыс. га (83,2 працэнта ад плана). Нарыхтавана 732,9 тыс. т сена (65,6 працэнта ад плана), 1,178 млн т сенажу (82,8 працэнта) і 326,2 тыс. т сіласу (1,68 працэнта). Усяго нарыхтавана 3,577 млн т кармавых адзінак травяных кармоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі