Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 чэрвеня 2020, 13:57

Цёплае надвор'е ў бліжэйшы час паскорыць развіццё сельгаскультур - Белгідрамет

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час пад уплывам вельмі цёплага надвор'я развіццё сельскагаспадарчых культур паскорыцца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўных забруджванняў і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сувязі з павышэннем тэмпературы аграметэаралагічныя ўмовы будуць садзейнічаць нарастанню лісця кукурузы, развіццю іншых цеплалюбівых культур.

Цяпер у развіцці яравых збожжавых культур ёсць адставанне ад мінулагодніх тэрмінаў. Гэта абумоўлена паніжаным тэмпературным рэжымам у красавіку і ў маі. Разам з тым, як адзначылі аграметэаролагі, пасля дажджоў на большасці плошчаў пасевы добра забяспечаны глебавай вільгаццю.

У мінулыя суткі ў Беларусі было вельмі цёплае надвор'е з сярэднясутачнай тэмпературай на 6-9 градусаў вышэйшай за кліматычную норму. Максімальная тэмпература ўчора днём склала 27-31 градус цяпла, мінімальная мінулай ноччу знаходзілася ў межах 14-20 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі