Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 кастрычніка 2019, 10:55

Цэнтрабанкі Беларусі і Расіі ў канцы кастрычніка абмяркуюць дарожную карту па інтэграцыі ў СД

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтрабанкі Беларусі і Расіі ў канцы кастрычніка абмяркуюць дарожную карту па інтэграцыі ў СД, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц на міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БАНКІТ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы яе падрыхтавалі (дарожную карту. - Заўвага БЕЛТА), яна ўзгадняецца з Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі. Чакаецца, што мы яе ў канцы месяца разгледзім на пасяджэнні міжбанкаўскага валютнага савета", - сказаў Дзмітрый Калечыц.

Паводле яго слоў, ключавыя параметры дарожнай карты знаходзяцца ў галіне гарманізацыі пытанняў, звязаных з развіццём грашова-крэдытнай палітыкі, пытанняў макрапрудэнцыяльнага рэгулявання, банкаўскага нагляду, развіцця плацежных сістэм.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі быў узгоднены праект праграмы дзеянняў па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і пералік дарожных карт. Цяпер бакам неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі гэтай праграмы. Як тлумачыў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц, цэнтрабанкі Беларусі і РФ абмяркоўваюць гарманізацыю падыходаў да банкаўскага нагляду, а не іх уніфікацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі