Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2019, 12:25

Тэрмін унутрыдзяржаўнага ўзгаднення тэхрэгламентаў ЕАЭС у Беларусі не перасягне 60 дзён

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў пастановай ад 15 лютага 2019 года нумар 102 зацвердзіў палажэнне аб парадку ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення праектаў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Тэрміны не павінны перавышаць 60 дзён з дня паступлення дакументаў з ЕЭК. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Палажэнне вызначае таксама парадак правядзення ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення паправак у тэхрэгламенты ЕАЭС і Мытнага саюза, некаторых іншых дакументаў. "Тэрмін унутрыдзяржаўнага ўзгаднення вызначаецца ўрадам і не можа перавышаць 60 дзён з дня паступлення ад ЕЭК праекта тэхнічнага рэгламенту", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Унутрыдзяржаўнае ўзгадненне ўключае ў сябе этапы ўзгаднення, грамадскага абмеркавання, фарміравання і прадстаўлення пазіцыі краіны. Згодна з палажэннем Саўмін будзе не пазней за пяць рабочых дзен пасля атрымання ад ЕЭК дакумента накіроўваць яго адпаведным дзяржорганам.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі