Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Тэрмін дзяржрэгулявання цэн на цукар у Беларусі прадаўжаецца да 23 снежня

Эканоміка 20.07.2018 | 09:03

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін дзяржрэгулявання цэн на цукар у Беларусі прадаўжаецца да 23 снежня 2018 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю нумар 56 ад 17 ліпеня 2018 года, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

МАРГ прадаўжае да 23 снежня дзяржаўнае цэнавае рэгуляванне на вырабляемы (увозімы), рэалізуемы ў Беларусі белы крышталічны цукар. Адпаведна захоўваюцца гранічныя мінімальныя цэны і гранічная максімальная гандлёвая надбаўка на яго ў памеры 15 працэнтаў. Так, адпускная цана франка-адпраўлення (без ПДВ) на цукар, не прызначаны для прамысловай перапрацоўкі, складае Br1,19 за 1 кг, адпускная цана франка-назначэння (без ПДВ) - Br1,22 за 1 кг. Рознічная цана (з ПДВ) вызначана ў Br1,5 за 1 кг.

Адпускная цана франка-адпраўлення (без ПДВ) на цукар для прамысловай перапрацоўкі і ўпакаваны ў мяшкі па 50 кг, мяккія спецыялізаваныя кантэйнеры ўстаноўлена ў памеры Br1,1 за 1 кг, адпускная цана франка-назначэння (без ПДВ) - Br1,12 за 1 кг; на цукар, што адпускаецца бястарна, - Br1,06 і Br1,08 адпаведна.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 16 ліпеня 2018 года.

Як паведамлялася, Еўразійская эканамічная камісія ўзгадніла прадаўжэнне тэрміну дзяржрэгулявання цэн на цукар у Беларусі да 23 снежня. Гэта мера прызначана стабілізаваць сітуацыю па яго рэалізацыі вытворцамі з Беларусі, а таксама ўстараніць негатыўны ўплыў дыспарытэту цэн на белы цукар на ўнутраным рынку краіны з-за яго перавытворчасці ў ЕАЭС і свеце.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.