ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 кастрычніка 2022
Мінск Ясна +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2022, 11:39

Тэхніка будучыні: "Гомсельмаш" запусціць у масавую вытворчасць новыя мадэлі камбайнаў з 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Гомсельмаш" з 2023 года пачне масавую вытворчасць новых магутных мадэлей збожжаўборачных камбайнаў з гібрыднай сістэмай малацьбы і сепарацыі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

Холдынг "Гомсельмаш" займае ўпэўненую пазіцыю па пастаўцы збожжа- і кормаўборачных камбайнаў для прадпрыемстваў агракомплексу краіны. Таксама ўносіць важкі ўклад у фарміраванне беларускага экспартнага партфеля. Паспяховаму прасоўванню брэндавай тэхнікі як на ўнутраны, так і на знешнія рынкі садзейнічае каласальная работа гомельскіх камбайнабудаўнікоў па мадэрнізацыі лінейкі прадукцыі, а таксама абнаўленнні вытворчай базы.

"Сённяшняе пакаленне камбайнаў "Гомсельмаш" - эфектыўныя, эканамічныя аграмашыны з выйгрышнымі канструкцыйнымі рашэннямі, шырокай базавай камплектацыяй і багатым наборам дадатковых опцый, сучаснай камфортнай кабінай аператара, прывабным знешнім дызайнам", - расказалі на прадпрыемстве. Адзін з яркіх прыкладаў - высокапрадукцыйны збожжаўборачны камбайн прэміум-класа з гібрыднай схемай малацьбы і сепарацыі GS2124. Ён аснашчаны сістэмамі дакладнага земляробства, таксама прыцягвае аграрыяў іншымі прагрэсіўнымі рашэннямі. Флагманская мадэль стала лаўрэатам конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" па выніках 2021 года ў намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння". Распрацоўшчык мадэлі - ААТ "Гомсельмаш" - удастоены дыплома "Стабільная якасць".

На прадпрыемстве рэалізуюць новыя маштабныя праекты ў сельгасмашынабудаванні. "Так, падрыхтаваны да масавай вытворчасці з 2023 года новыя магутныя мадэлі збожжаўборачных камбайнаў з гібрыднай сістэмай малацьбы і сепарацыі GH800 і GH810, распрацаваныя на аснове серыйнага камбайна GS3219. Разам з тым гатовы пачаць прамысловы выпуск новага прадукцыйнага ротарнага камбайна GR700", - паведамілі на прадпрыемстве.

Не абышлася без комплекснага абнаўлення і класічная серыя збожжаўборачных камбайнаў GS. "Мадэлі яе рада - GS812, GS10, GS12А1 - сёння могуць выпускацца ў палепшаных мадыфікацыях з новай камфортнай кабінай аператара, а таксама цэлым комплексам канструкцыйных змяненняў", - дадалі ў холдынгу.

У холдынгу створаны поўны комплекс сучасных вытворчых тэхналогій. Тут не толькі вырабляюць, але і самастойна распрацоўваюць агратэхніку. У руках спецыялістаў - найноўшыя тэхналогіі канструіравання і мадэліравання. Таксама на высокім узроўні аснашчаны выпрабавальны цэнтр і эксперыментальная вытворчасць.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Прадпрыемства выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны працуюць на палях краін блізкага і далёкага замежжа. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі