Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2022, 14:39

Тавараабарот Беларусі і Расіі за І квартал 2022 года склаў амаль $14 млрд

30 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Расіі за І квартал гэтага года склаў амаль $14 млрд. Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі, член Канстытуцыйнай камісіі Таццяна Рунец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанні інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй не новыя. Пацвярджэнне таму - 28 саюзных праграм. Іх мэта - зблізіць эканомікі нашых краін, пабудаваць моцныя эканомікі дзвюх незалежных дзяржаў. Акрамя таго, тавараабарот з Расійскай Федэрацыяй з году ў год павялічваецца. За 2021-ы ён склаў амаль $40 млрд, рост у параўнанні з 2020 годам на 35 працэнтаў. За першы квартал гэтага года - амаль $14 млрд. Гэта аб многім сведчыць, і ў першую чаргу аб тым, што пытанні кааперацыі з Расійскай Федэрацыяй мы абмяркоўваем ужо даўно", - сказала Таццяна Рунец.

Яна дадала, што імпартазамяшчэнне - тэма нумар адзін на сённяшні дзень. Секцыйнае пасяджэнне "Эфектыўнае імпартазамяшчэнне ў Саюзнай дзяржаве: праекты, стымулы, каардынацыя" - лагічны працяг таго дыялогу, які вядзецца на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, міністэрстваў, ведамстваў, рэгіёнаў. "Асноўны вынік форуму - заключэнне камерцыйных кантрактаў. У гэтым годзе сума камерцыйных кантрактаў - каля 65 млрд расійскіх рублёў. Калі гаварыць аб геаграфіі кантрактаў, то гэта розныя рэгіёны. Раней пераважала Маскоўская вобласць, Санкт-Пецярбург, Смаленск. Цяпер выходзяць на падпісанне кантрактаў далёкаўсходнія рэгіёны. Каля 70 працэнтаў заключаных кантрактаў - прадукцыя машынабудавання, трактарабудавання, ліфтавае абсталяванне. Харчовая прамысловасць - каля 20 працэнтаў. Тут на першы план выходзяць мясакамбінаты, малочныя камбінаты. Як гавораць расіяне, беларуская прадукцыя заўсёды са знакам якасці. Ёсць у партфелі кантрактаў і прадукцыя лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, нафтахімічнай галіны", - адзначыла Таццяна Рунец.

Старшыня Пастаяннай камісіі падкрэсліла, што важная тэма, якая заўсёды разглядаецца на Форуме рэгіёнаў, - бюджэт Саюзнай дзяржавы. "З 2000 года з Расійскай Федэрацыяй у нас рэалізавана больш за 70 саюзных праграм: у медыцыне, касмічнай галіне. Гэта вельмі важна. Можна гаварыць і аб навуковым патэнцыяле нашых краін. Тут аб'ядноўваецца Курчатаўскі інстытут, беларускія навукова-даследчыя інстытуты, Расійская акадэмія навук, Акадэмія навук Беларусі. Праграмы саюзнага бюджэту накіраваны таксама на тое, каб навуковыя распрацоўкі ўкараняліся ў жыццё", - рэзюмавала Таццяна Рунец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі