Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2024, 10:23

Тарыфы на транзіт нафты па Беларусі вырастуць з 1 лютага

Фота з архіва
Фота з архіва
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўстанавіла тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах. Гэта прдугледжана пастановай МАРГ ад 12 студзеня 2024 года нумар 2, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

"Пастановай на 10,2 працэнта праіндэксаваны тарыфы па транзітнай транспарціроўцы нафты праз тэрыторыю Беларусі і для ўнутранага спажывання. Пры гэтым у адносінах да транзітных напрамкаў тарыфы праіндэксаваны і ўстаноўлены зыходзячы з прынцыпу роўнасці іх удзельных значэнняў", - растлумачылі ў прэс-службе МАРГ.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2024 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі