Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 снежня 2019, 10:11

Сусветны банк падрыхтуе прапановы па стварэнні кластараў у сферы АПК Беларусі

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая сустрэча з экспертамі Сусветнага банка па пытаннях рэалізацыі праекта "Укараненне кластарнай сістэмы ў Беларусі" прайшла ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Бакі абмеркавалі правядзенне аналітычнай работы ў сферы сельскай гаспадаркі на прыкладзе Мінскай вобласці для выпрацоўкі экспертамі Сусветнага банка прапаноў па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці галіны шляхам стварэння аграпрамысловых кластараў", - расказалі ў прэс-службе.

Праект "Укараненне кластарнай сістэмы ў Беларусі" рэалізуе Сусветны банк сумесна з кансультацыйнай кампаніяй The Cluster Competitiveness Group, Inc. (Іспанія). Гэта кампанія з'яўляецца выканаўцам мерапрыемстваў праекта па кампаненце "Ініцыятывы павышэння канкурэнтаздольнасці" і навучае групу беларускіх спецыялістаў па адукацыйнай праграме ў галіне кластарнага менеджменту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі