Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сусветны банк можа інвесціраваць у чыгуначны сектар Беларусі

Эканоміка 06.12.2018 | 10:02
У час сустрэчы. Фота НАІП
У час сустрэчы. Фота НАІП

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны банк разглядае магчымыя напрамкі інвесціравання ў чыгуначны сектар Беларусі, у тым ліку з выкарыстаннем механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы групы спецылістаў Сусветнага банка з кіраўніцтвам Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і прадстаўнікамі Міністэрства эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў НАІП.

Выконваючы абавязкі дырэктара НАІП Дзяніс Мялешкін прэзентаваў першы ў Беларусі пілотны праект ДПП (рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі М-10), які ўжо зацверджаны ва ўрадзе і чакае пачатку працэдуры правядзення конкурсу па адборы прыватнага партнёрства.

"У сферы ДПП у апошнія гады праведзена вялікая работа, у тым ліку ў сферы развіцця заканадаўства. Так, ужо ў лютым 2019 года ўступаюць у сілу папраўкі ў закон "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве", які прызначаны спрасціць існуючыя працэдуры па рэалізацыі праектаў, пашырыць сферу прымянення і механізмы ўзаемадзеяння, а таксама прадаставіць дадатковыя гарантыі прыватнаму партнёру", - адзначыў Дзяніс Мялешкін.

Спецыялісты Сусветнага банка выказалі зацікаўленасць у прадаўжэнні сумеснай работы па развіцці дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі і анансавалі пачатак вялікага даследавання аб інфраструктурным развіцці краіны, якое прадоўжыцца каля 18 месяцаў. У гэтым напрамку для спецыялістаў Сусветнага банка асаблівы інтарэс уяўляе сфера чыгуначнага транспарту.

СБ супрацоўнічае з Беларуссю з 1992 года ў сферах энергетыкі, транспарту, сельскай гаспадаркі і г.д. "Асаблівыя надзеі Сусветны банк ускладае на плённую сумесную працу па праектах чыгуначнай галіны, паколькі вопыт такіх краін, як Сербія, Румынія і Балгарыя, паказвае, што супрацоўніцтва ў гэтай галіне стварае новыя магчымасці развіцця для абодвух бакоў", - адзначылі ў НАІП.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.