Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 верасня 2022, 16:00

Супрацоўніцтва сельгасвытворцаў і гандлю, насычэнне рынку абмеркавалі ў Гомельскай вобласці

16 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Алгарытм узаемадзеяння вытворцаў плодаагародніннай прадукцыі і гандлю, грамадскага харчавання выпрацоўваюць у Гомельскай вобласці. Аспекты супрацоўніцтва і насычэння спажывецкага рынку неабходным таварам абмяркоўвалі сёння на сустрэчы бакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю аблвыканкама Аляксандр Качан адзначыў, што сустрэча - гэта па сутнасці таварна-кааперацыйная біржа. На ёй сабраліся вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі - закладчыкі стабілізацыйных фондаў на міжсезонны перыяд і гандлёвыя арганізацыі - буйныя рэспубліканскія сеткі, мясцовыя, а таксама арганізацыі грамадскага харчавання. Да абмеркавання тэмы далучыліся і прадстаўнікі МАРГ, Мінсельгасхарча, Федэрацыі прафсаюзаў.

"Задача - прапрацаваць пытанні пастаўкі прадукцыі, заключэння дагавораў. З гэтага года распрацавана тыпавая форма. І важна не проста заключыць дагавор і потым ажыццяўляць пастаўкі сітуацыйна, а канкрэтна павінна быць вызначана для кожнага вытворца і пакупніка(гандлю, грамадскага харчавання. - Заўвага БЕЛТА) спецыфікацыя, што вызначае аб'ёмы па відах прадукцыі на кожны месяц года. Гэта значыць, па сутнасці, кожны з вытворцаў будзе ведаць аб'ёмы адгрузкі прадукцыі, а пакупнік атрымлівае гарантыі, што спажывецкі рынак будзе забяспечаны неабходным", - падкрэсліў Аляксандр Качан.

Ён звярнуў увагу, што патрабаванні рынку змяняюцца. "Пакупнікі чакаюць якасную прадукцыю з пэўным сэрвісам, лагістыкай", - удакладніў начальнік галоўнага ўпраўлення. "Неабходна знайсці агульныя падыходы, выпрацаваць правілы гульні, якія дадуць магчымасць абодвум бакам адчуваць сябе камфортна", - дадаў ён.

Вызначэнне дакладнага алгарытму дзеянняў дасць магчымасць у тым ліку не трапіць у залежнасць ад экспартных паставак па розных відах прадукцыі, іншых знешніх фактараў, удакладніў Аляксандр Качан.

Кіраўнік адзначыў, што ў рэгіёне праводзяць і абследаванні сховішчаў сельгаспрадукцыі. "Па тых сховішчах, якія правераны ўжо, можна сказаць, што яны даюць магчымасць забяспечыць захаванасць прадукцыі. Яшчэ ёсць час дапрацаваць нейкія моманты. Але ў цэлым прадукцыя ёсць, месцы, дзе захоўваць, ёсць. І ўсе пытанні па забеспячэнні спажывецкага рынку будуць вырашаны", - упэўнены ён.

Напрыклад, сховічшы ААТ "Камбінат "Усход" даюць магчымасць закласці на зіму 20 тыс. т прадукцыі. "Захоўваем яблыкі, бульбу, цыбулю, буракі, моркву. Нашы сховішчы новага тыпу, новага ўзору, прадугледжаны кантроль тэмпературнага рэжыму, вентыляцыі. Праблем з захоўваннем няма", - расказаў дырэктар Кірыл Шкірман.

Ішла на сустрэчы размова і аб забеспячэнні сельгаспрадукцыяй сацыяльнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі