Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 студзеня 2024, 14:59

Сумесная вытворчасць у АПК і пастаўкі ліфтаў. Галоўчанка пра перспектывы супрацоўніцтва з Астраханскай вобласцю

31 студзеня, Астрахань /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках сустрэчы з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным расказаў журналістам пра перспектывы супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу. "Сапраўды ўражвае развіццё аграрнага бізнесу ў Астраханскай вобласці. У нас практычна на $10 млн тавараабарот прадукцыяй АПК, будзем яго нарошчваць, усе ўмовы для гэтага створаны. Так, беларускія прадукты дзіцячага харчавання вельмі добра зайшлі на астраханскі рынак, занялі практычна трэць ад усяго аб'ёму спажывання. Таму Ігар Юр'евіч (Бабушкін. - Заўвага БЕЛТА) цалкам абгрунтавана ставіць пытанне аб вытворчасці ў Астраханскай вобласці малочнай прадукцыі з беларускага сухога малака з выкарыстаннем нашага вопыту і тэхналогій. Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне для такога праекта будзе распрацоўвацца, паглядзім, наколькі гэта будзе рэнтабельна і эканамічна эфектыўна", - сказаў Раман Галоўчанка.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак - пастаўкі беларускіх ліфтаў. "Яны вельмі добра сябе паказалі пры рамонце жыллёвага фонду. Губернатар падтрымаў павелічэнне паставак ліфтавай прадукцыі", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Акрамя таго, у 2022 годзе мы адкрывалі гандлёва-сэрвісны цэнтр МТЗ у Астраханскай вобласці і з гэтага моманту назіраем двухразовы рост аб'ёмаў прадукцыі, якая прадаецца для аграрыяў рэгіёна. Сёння вырашылі, што мы павінны прапаноўваць і іншую наменклатуру, якая выпускаецца беларускімі прадпрыемствамі і патэнцыяльна запатрабавана ў рэгіёне. Напрыклад, навясныя ўстройствы і шлейф абсталявання для вырошчвання бульбы. Гэта будзе запатрабавана", - дадаў кіраўнік беларускага ўрада.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі