Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2021, 12:27

Субоцін: развіццё дакладнага земляробства будзе садзейнічаць атрыманню большага аб'ёму ўраджаю

9 снежня, Горкі /Кар. БЕЛТА/. Развіццё дакладнага земляробства будзе садзейнічаць атрыманню больш якаснага і большага аб'ёму ўраджаю. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін у час нарады, прысвечанай дакладным тэхналогіям у сельскай гаспадарцы, якая праходзіць сёння ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дакладнае земляробства, у тым ліку лічбавізацыя сельскай гаспадаркі, не толькі важнае, але і неабходнае. Гэты працэс прызначаны ў разы павялічыць эфектыўнасць работы той ці іншай галіны. Таму дакладнае земляробства - адзін з важнейшых сегментаў лічбавізацыі. У гэтым працэсе шмат плюсоў: эканомія паліва ў час апрацоўкі глебы, унясенне неабходнай колькасці ўгнаенняў, падбор культур для пэўнага ўчастка і гэтак далей. Усё гэта садзейнічае павышэнню эфектыўнасці і атрыманню больш якаснага і большага аб'ёму ўраджаю. Такая работа прынясе значную карысць людзям, якія працуюць на зямлі".

Сёння ў БДСГА сабраліся прадстаўнікі ўрада і парламента, іншых дзяржаўных органаў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, вучоныя і практыкі. Тут абмяркоўваюць праекты, якія працуюць у Беларусі ўжо, а таксама выпрацоўваюць новыя падыходы ў развіцці кропкавага земляробства.

"Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія - старэйшая ВНУ з вялікай гісторыяй і традыцыямі. Дзе як не тут пачынаць працэс падрыхтоўкі кадраў. Я спадзяюся, акадэмія будзе цэнтрам не толькі сельскагаспадарчым і адукацыйным, але яшчэ і цэнтрам лічбавізацыі і дакладнага земляробства і мадэратарам гэтых ідэй на ўсю краіну, - падкрэсліў Аляксандр Субоцін. - Цяпер мы знаходзімся не толькі ў працэсе абмеркавання, мы пачалі ўжо рэалізацыю асобных праектаў. Шмат робіцца: выкарыстоўваем беспілотнікі для ўнясення ўгнаенняў, ацэнкі глебы, інтэнсіўна пачалі ацэньваць і алічбоўваць палі, пішуцца праграмы, як больш аптымальна працаваь на гэтых палях. Столькі ўсяго пачата, што цяпер толькі ісці і ісці наперад".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі