17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрн "Белнафтахім" плануе да канца года вызначыць Стратэгію развіцця нафтахімічнага комплексу Беларусі да 2030 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.
"У апошнія месяцы "Белнафтахім" мэтанакіравана вядзе распрацоўку Стратэгіі развіцця нафтахімічнага комплексу да 2030 года. Канцэрн і яго арганізацыі плануюць да канца года вызначыць найбольш аптымальны шлях свайго развіцця на бліжэйшыя 10 гадоў і пачаць яго рэалізацыю", - адзначылі ў прэс-службе.
Для падрыхтоўкі стратэгіі створана рабочая група, у склад якой уваходзяць не толькі спецыялісты канцэрна і яго прадпрыемстваў, але і прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Для даследавання рынкаў нафтапрадуктаў і нафтахімічнай прадукцыі прыцягнута кампанія Ernst & Young.
Па выніках распрацоўкі стратэгіі будуць прааналізаваны і выбраны аптымальныя тэхналагічныя схемы развіцця нафтахімічнага напрамку арганізацый канцэрна з вызначэннем неабходнага аб'ёму і крыніц фінансавання для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, дадалі ў прэс-службе.-0-