Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2016, 11:10

Утыльзбор на аўтамабілі для фізічных асоб у Беларусі падаражэў у 8,25 раза, для юрыдычных асоб - у 1,65 раза

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павялічаны памеры ставак утылізацыйнага збору адносна транспартных сродкаў. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 74 ад 30 студзеня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Павелічэнне памеру ставак утылізацыйнага збору - для юрыдычных асоб у 1,65 раза і фізічных асоб у 8,25 раза - з'яўляецца адной з мер па ўрэгуляванні ўвозу транспартных сродкаў з дзяржаў - членаў ЕАЭС.

Пастанова Саўміна нумар 74 удакладняе і спрашчае дзеючае заканадаўства, звязанае з выплатай утылізацыйнага збору. У прыватнасці, памер утылізацыйнага збору пазначаны ў беларускіх рублях.

У пастанове ўдакладнены механізм прымянення ставак утылізацыйнага збору адносна транспарту, увозімага (увезенага) з тэрыторыі дзяржаў - членаў Мытнага саюза (Еўразійскага эканамічнага саюза). Гэта зроблена ў сувязі з адсутнасцю мытнага кантролю на беларуска-расійскім участку дзяржграніцы Беларусі для садзейнічання эканамічным інтарэсам фізічных асоб і дылерскіх цэнтраў Беларусі пры набыцці транспартных сродкаў, увозімых з Расіі, а таксама змяншэння скрытага адтоку валюты за мяжу.

На практыцы ўзнікаюць сітуацыі, калі выплата ўтылізацыйнага збору па ўвезеных транспартных сродках не праводзіцца - гэта датычыцца ўвозімых у якасці замежнай бязвыплатнай (гуманітарнай) або міжнароднай тэхнічнай дапамогі і накіраваных у даход дзяржавы транспартных сродкаў. У такіх выпадках рыхтаваліся асобныя нарматыўныя прававыя акты па вызваленні іх ад утылізацыйнага збору. Каб спрасціць працэдуру, зменены пералік дакументаў, якія пацвярджаюць выплату збору або вызваленне ад яго, у прыватнасці, прадугледжана вызваленне пры прадастаўленні пэўных дакументаў.

У такіх выпадках вызваленне ад утылізацыйнага збору прадугледжана толькі для юрыдычных асоб і ІП, паколькі фізічныя асобы не ўвозяць транспарт у якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі. Падставай для вызвалення ад збору дапамогі, атрыманай юрыдычнымі асобамі і ІП, з'яўляецца пасведчанне, якое выдаецца па форме, устаноўленай Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта.

Пастанова ўступае ў сілу з 4 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі