Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 студзеня 2024, 19:55

"Спрацавалі нядрэнна". Гендырэктар МТЗ далажыў Качанавай аб выніках за год

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава на сустрэчы з генеральным дырэктарам ААТ "МТЗ" Віталем Воўкам азнаёмілася з вынікамі дзейнасці прадпрыемства ў 2023 годзе, станам спраў і прыярытэтнымі напрамкамі работы ў гэтым годзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Каменціруючы журналістам праведзеную сустрэчу, Віталь Воўк удакладніў, што размова ішла аб выніках работы за 2023 год і планах на гэты год і наступны перыяд. "У 2023 годзе спрацавалі, лічу, нядрэнна, - сказаў гендырэктар. - Самае важнае, што мы захавалі касцяк нашых людзей, не спынілі сацыяльныя праграмы. У мінулым годзе набылі 76 кватэр арэнднага жылля, што дазволіць прыцягваць спецыялістаў на завод".

Паводле слоў гендырэктара, прадаўжаецца мадэрнізацыя прадпрыемства, таму што рынку патрэбны новыя ўзоры тэхнікі. Віталь Воўк звярнуў увагу, што больш за 93 працэнты прадукцыі ідзе на экспарт. "У апошнія гады вельмі моцна развілася трактарная прамысловасць Індыі, Кітая, Турцыі. Гэта дадатковая канкурэнцыя для нас, гэта выклік, але і акно магчымасцей, таму мы павінны станавіцца мацнейшымі. Мы павінны праектаваць і ствараць новыя віды прадукцыі, якая будзе канкурэнтаздольнай", - заўважыў ён.

Гендырэктар дадаў, што прадпрыемства вырабляе прадукцыю ў асноўным для работнікаў вёскі, аблягчаючы іх працу. "Хлеб - усяму галава, і калі мы не будзем забяспечваць харчовую бяспеку, усё астатняе апынецца на другім плане", - упэўнены ён.

"Мы верым у свой калектыў, - падкрэсліў гендырэктар. - Кіраўніцтва завода ўпэўнена, што тыя задачы, якія паставіў Прэзідэнт, урад і наша міністэрства, мы выканаем".

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства, тэмп росту аб'ёму вытворчасці холдынга "МТЗ-холдынг" у 2024 годзе запланаваны на ўзроўні 108 працэнтаў. У цэлым па холдынгу плануецца вырабіць не менш за 50 тыс. адзінак тэхнікі BELARUS.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі