Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 красавіка 2020, 11:31

"Славкалій" завяршыў будаўніцтва падстанцыі "Нежынская"

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗТАА "Славкалій" завяршыла будаўніцтва пускавога комплексу і выканала падключэнне электрычнай падстанцыі 110/10 кВ "Нежынская", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Славкалію".

Нежынскі ГАК атрымаў дадатковую крыніцу электразабеспячэння на пастаянны перыяд. Падача электраэнергіі на падстанцыю "Нежынская" вядзецца ад падстанцыі "Калійная" па пабудаванай "Славкаліем" паветранай высакавольтнай лініі 110 кВ.

"Праект электразабеспячэння будуемага калійнага комплексу на гэтым не завершаны. У далейшым "Славкалій" выканае ўстройства яшчэ дзвюх трансфарматарных установак для забеспячэння работы ЦЭЦ, будаўніцтва якой плануецца пачаць у бягучым годзе, а таксама ўстаноўку абсталявання, неабходнага для бесперабойнай работы рудніка", - дадалі ў прэс-службе.

Нежынскі горна-абагачальны камбінат на базе Старобінскага радовішча калійных солей будзе другім прадпрыемствам у Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў. Яго магутнасць складзе да 2 млн т хларыду калію ў год. Інвестыцыйны праект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАКа запушчана ў 2017 годзе. Праект рэалізуе ЗТАА "Славкалій", якое ўваходзіць у групу "Сафмар" Міхаіла Гуцарыева.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі