Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2024, 18:17

Сярэдняя працэнтная стаўка па крэдытах рэальнаму сектару ў снежні склала 9,2 працэнта гадавых

Фота з архіва
Фота з архіва
18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У снежні 2023 года працэнтныя стаўкі дэпазітна-крэдытнага рынку ў нацыянальнай валюце забяспечвалі прывабнасць зберажэнняў у беларускіх рублях, а таксама падтрымлівалі крэдытную актыўнасць у эканоміцы. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах (дэпазітах) фізічных асоб у беларускіх рублях у снежні 2023 года склала 9,72 працэнта гадавых. Найбольш прывабны ўзровень даходнасці прапаноўваўся банкамі па доўгатэрміновых дэпазітах.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых банкаўскіх укладах (дэпазітах) насельніцтва ў беларускіх рублях на тэрмін большы за год у снежні 2023 года склала 12,63 працэнта гадавых пры гадавой інфляцыі 5,8 працэнта. У снежні 2022 года стаўка па названых укладах складала 14,73 працэнта гадавых пры гадавой інфляцыі 12,8 працэнта.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах (без уліку льготных), прадастаўленых юрыдычным асобам у беларускіх рублях, склала 9,2 працэнта гадавых, знізіўшыся ў параўнанні са снежнем 2022 года на 1 працэнтны пункт. Пры гэтым у сярэднім за 2023 год названая стаўка склала 8,69 працэнта гадавых супраць 14,87 працэнта гадавых у сярэднім за 2022 год.

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах (без уліку льготных), прадастаўленых банкамі фізічным асобам у нацыянальнай валюце, знізілася ў параўнанні са снежнем 2022 года на 1,74 працэнтнага пункта і склалася ў снежні 2023 года на ўзроўні 10 працэнтаў гадавых.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі