14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 студзеня склала Br54,351 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 снежня на 3,8 працэнта, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.
Аб'ём наяўных грошай у абароце за снежань вырас да Br4,72 млрд (на 4,5 працэнта).
Пераводныя дэпазіты павялічыліся на 17,7 працэнта, да Br7,692 млрд.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні склалася на ўзроўні Br23,254 млрд, павялічыўшыся за снежань на 7,5 працэнта.
Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім абаротам) у нацыянальнай валюце, за снежань вырас да Br1,679 млрд (на 2,5 працэнта).
Рублёвая грашовая маса ўзрасла за мінулы месяц на 7,1 працэнта і на 1 студзеня склала Br24,934 млрд.
Дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся на 1,1 працэнта, склаўшы Br28,05 млрд.-0-