Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2025, 10:29

Сфарміраваны пакет дакументаў для эксперыменту ў ЕАЭС па прымяненні электронных транспартных накладных

 

Фота eec.eaeunion.org
Фота eec.eaeunion.org
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сфарміраваны ўвесь пакет тэхналагічных дакументаў для правядзення ў ЕАЭС эксперыменту па прымяненні электронных транспартных накладных, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны тэлеграм-канал Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Паведамляецца, што ўмовы рэалізацыі ў ЕАЭС пілотнага праекта па прымяненні электронных міжнародных транспартных накладных e-CMR абмеркавалі прадстаўнікі краін "пяцёркі" на пасяджэнні профільнай рабочай групы пад старшынствам дырэктара Дэпартамента транспарту і інфраструктуры ЕЭК Рустана Джэналінава.

Пераход на лічбавыя тэхналогіі зніжае выдаткі ў галіне і павышае эфектыўнасць бізнесу, які займаецца міжнароднымі грузаперавозкамі. Эксперымент павінен прадэманстраваць практычную магчымасць ажыццяўлення "беспапяровых" грузавых перавозак для ўсіх пяці краін ЕАЭС. У яго аснове знаходзіцца вопыт, атрыманы ў ходзе аналагічнага пілотнага праекта паміж Расіяй і Беларуссю.

У час сустрэчы дасягнута дамоўленасць лічыць асноўным фармат міжнароднай транспартнай накладной e-CMR на аснове стандарту СЕФАКТ ААН D22A (UN/CEFACT - D22A). Менавіта ён прымяняўся ў рамках пілотнага праекта паміж Расіяй і Беларуссю ў 2021-2023 гадах.

Рабочая група ўзгадніла чатыры базавыя сцэнарыі ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі грузавых перавозак.

Адзначаецца, што важны складнік праекта - інфармацыйны абмен паміж аператарамі электроннага дакументаабароту і давераным трэцім бокам. У прыватнасці, гэта спосаб прызнання замежнага электроннага лічбавага подпісу ў краінах саюза і парадак інфармацыйнага ўзаемадзеяння пры трансгранічным дакументаабароце, якія таксама вызначаны бакамі.

Эксперымент патрабуе з'яднанай работы міжнароднай каманды экспертаў і будзе рэалізаваны пры цесным узаемадзеянні прадстаўнікоў краін ЕАЭС, уключаючы ўпаўнаважаныя органы ў галіне транспарту, лічбавізацыі, падатковага і мытнага рэгулявання, галіновыя аб'яднання, навуковыя арганізацыі і бізнес-супольнасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі