Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 снежня 2022, 09:00

Селіверстаў: памер сямейнага капіталу ў 2023 годзе складзе больш за Br30 тыс.

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памер сямейнага капіталу ў 2023 годзе складзе Br30 336. Аб гэтым заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў 30 лістапада на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі ў Авальнай зале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для выканання абавязацельстваў дзяржавы па выплаце пенсій і дапамог Фонду сацыяльнай абароны з рэспубліканскага бюджэту прадугледжваецца субвенцыя ў суме Br1,9 млрд. З іх Br1,3 млрд на выплату так званых нестрахавых расходаў фонду - гэта пенсіі і дапамогі, Br566 млн - на выплату дапамог па доглядзе асобных катэгорый грамадзян, забеспячэнне занятасці насельніцтва, а таксама дзіцячага санаторна-курортнага лячэння, Br53 млн - на фінансаванне спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў прафсаюзаў", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Паводле яго слоў, як адна з форм падтрымкі сем'яў з дзецьмі захоўваецца выплата сямейнага капіталу. "На гэтыя мэты прадугледжана Br429 млн. Паводле ацэнкі, выплатамі скарыстаюцца больш за 13,8 тыс. сем'яў. Пры гэтым памер сямейнага капіталу павялічыцца на Br4341 і складзе Br30 336. Правам датэрміновага распараджэння сродкамі сямейнага капіталу, прадастаўленага ў 2020 годзе, скарысталіся ўжо больш за 61 тыс. сем'яў, у асноўным на паляпшэнне жыллёвых умоў", - расказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі