Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 красавіка 2021, 17:44

Савет ЕЭК зацвердзіў план па рэалізацыі стратэгіі еўразійскай інтэграцыі да 2025 года

5 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння прыняў план па рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, якія былі зацверджаны кіраўнікамі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза 11 снежня 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"План змяшчае канкрэтныя мерапрыемствы па рэалізацыі мер і механізмаў стратэгіі-2025, тэрміны і вынікі іх выканання, а таксама адказных выканаўцаў, - расказалі ў ЕЭК. - Большую частку мерапрыемстваў плана плануецца выканаць на працягу 2021-2023 гадоў. У прыватнасці, да канца бягучага года прадугледжана ўнесці змяненні ў парадак распрацоўкі тэхрэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза, падрыхтаваць базу для пераходу на электронныя формы сертыфікатаў адпаведнасці і дэкларацый аб адпаведнасці, а таксама прыняць рашэнне аб пачатку рэалізацыі праекта "Лічбавае тэхнічнае рэгуляванне" і інш. Акрамя таго, на 2021 год запланавана падрыхтаваць праект міжнароднага дагавора па развіцці адзінай сістэмы транзіту тавараў у саюзе і заключыць міжнародны дагавор аб парадку абмену звесткамі, што ўваходзяць у склад крэдытных гісторый".

"У новых сферах у бягуым годзе прадугледжваецца прааналізаваць вопыт укаранення прынцыпаў зялёнай эканомікі ў дзяржавах саюза і ў свеце, вызначыць мэтазгоднасць стварэння адзінага інфармацыйнага партала ў сферы адукацыі ў саюзе, а таксама выпрацаваць прапановы па сумесных ініцыятывах і кааперацыйных праектах у сферы аховы здароўя", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі