Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2021, 09:35

Саўмін зацвердзіў план работы на І паўгоддзе

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. План работы Савета Міністраў і Прэзідыума Саўміна на I паўгоддзе 2021 года зацверджаны пастановай урада ад 16 студзеня 2021 года нумар 15, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

На пасяджэннях Саўміна будуць разглядаць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 2020 год і за I квартал 2021-га.

Прэзідыум Саўміна будзе абмяркоўваць працаўладкаванне грамадзян і скрытыя ад падаткаабкладання даходы фізічных асоб, развіццё цукровай і льняной галін, процідзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, праблемы пры рэалізацыі дырэктыў "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі" і "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны".

Размова будзе ісці аб гатоўнасці сельгасарганізацый да веснавых палявых работ, выніках аказання арганізацыям дзяржпадтрымкі ў 2020 годзе і выкананні ўмоў яе прадастаўлення.

Чыноўнікі вывучаць эфектыўнасць мер па паскораным сацыяльна-эканамічным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш, вынікі фінансавага аздараўлення АПК, рэалізацыю дзяржпраграм.

На разгляд Прэзідыума Саўміна вынесуць канцэптуальныя асновы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2022 год і на перыяд да 2024 года, напрамкі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на 2022 год і сярэднетэрміновую фінансавую праграму на 2022-2024 гады.

У I паўгоддзі ва ўрадзе таксама будуць абмяркоўваць дыверсіфікацыю экспарту, імпартазамяшчэнне і прапановы па павышэнні яго эфектыўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі