Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2019, 19:59

Саўмін вызначыў парадак планавання і рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў палажэнне аб парадку правядзення энергаэфектыўных мерапрыемстваў, кампенсавання затрат на іх рэалізацыю. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2019 года нумар 839, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, планаванне энергаэфектыўных мерапрыемстваў будзе праводзіцца на аснове перспектыўных праграм і бягучых графікаў на адзін год па формах, што вызначаюцца Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такія праграмы і графікі складаюць і зацвярджаюць раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў у гарадах.

На аснове перспектыўных праграм заказчык будзе праводзіць ацэнку стану шматкватэрнага жылога дома. Яна будзе ўключаць аналіз цепласпажывання за тры ацяпляльныя сезоны, зваротаў грамадзян і прэтэнзій спажыўцоў ЖКП. Таксама заказчык будзе фарміраваць папярэдні склад энергаэфектыўных мерапрыемстваў, варыянты і аб'ём запланаваных работ, праводзіць разлік іх папярэдняга кошту і мяркуемага зніжэння ўзроўню ўдзельнага расходу цеплавой энергіі пасля іх рэалізацыі.

Бягучыя графікі будуць фарміравацца штогод да 25 студзеня на падставе рашэнняў аб правядзенні энергаэфектыўных мерапрыемстваў, прынятых на агульным сходзе. Пры правядзенні капітальнага рамонту да афармлення задання на праектаванне заказчык на агульным сходзе будзе прапаноўваць уласнікам удзельнічаць у такіх мерапрыемствах.

Калі шматкватэрныя жылыя дамы ёсць у перспектыўных праграмах капрамонту, яны будуць уключаны ў першачарговым парадку ў бягучыя графікі пры наяўнасці прынятага на агульным сходзе рашэння аб правядзенні энергаэфектыўных мерапрыемстваў. Такі графік будзе даводзіцца да ведама ўласнікаў да 10 лютага бягучага года шляхам размяшчэння яго на сайтах мясцовага выканаўчага і распарадчага органа і заказчыка альбо іншымі спосабамі, што не супярэчаць заканадаўству.

Пастанова ўступае ў сілу з 8 снежня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі