Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 сакавіка 2019, 14:13

Саўмін вызначыў парадак фінансавання расходаў па ацэнцы кошту рэспубліканскай маёмасці

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб парадку фінансавання ў 2019 годзе расходаў па ацэнцы кошту маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 15 сакавіка 2019 года нумар 163, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Згодна з дакументам фінансаванне вядзецца ў межах сродкаў, прадугледжаных Дзяржкаммаёмасці на маёмасныя адносіны, картаграфію і геадэзію.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту праводзіцца ацэнка: рэспубліканскай маёмасці па рашэннях або даручэннях Прэзідэнта або ўрада; акцый, прыналежных Рэспубліцы Беларусь, трымальнікам якіх з'яўляецца Дзяржкаммаёмасць, доляй у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў, удзельнікам якіх ад імя дзяржавы выступае названы камітэт, пры вызначэнні іх рыначнага кошту для ўстанаўлення ў адпаведнасці з заканадаўствам пачатковай цаны продажу, цаны продажу гэтых акцый (долей у статутных фондах).

Заказчыкам ацэнкі маёмасці выступае Дзяржкаммаёмасць, што заключае адпаведныя грамадзянска-прававыя дагаворы з выканаўцамі ацэнкі.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з законам "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі