Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 студзеня 2023, 12:33

Саўмін вызначыў юрыдычных асоб, якія могуць купляць дровы па-за біржавымі таргамі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2023 года нумар 43 устаноўлены пералік юрыдычных асоб, якім дровы ў нарыхтаваным выглядзе рэалізуюцца па-за біржавымі таргамі. Дакумент афіцыйны апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пералік увайшлі выканаўчыя камітэты, спажывецкія таварыствы, унітарныя прадпрыемствы, установы адукацыі і аховы здароўя, фермерскія гаспадаркі і іншыя арганізацыі. Усяго ў спісе іх 2625.

Абавязковаму ўключэнню ў пералік падлягалі юрыдычныя асобы, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў і маюць катлы і (або) іншыя энергакрыніцы, працуючыя на дровах, уваходзяць у сістэму Мінэнерга, адносяцца да палівазабеспячальных арганізацый, а таксама да арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці. Спіс быў сфарміраваны Мінлясгасам на падставе прапаноў, прадстаўляемых рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, іншымі дзяржарганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі