Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лістапада 2020, 10:27

Саўмін на год прадоўжыў тэрмін прыцягнення кітайскага крэдыту на інфраструктуру "Вялікага каменя"

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў прадоўжыў на адзін год, да 2021 года, тэрмін прыцягнення крэдыту Экспартна-імпартнага банка Кітая. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 лiстапада 2020 года нумар 632, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе пра крэдыт у памеры $170 млн для будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры стартавай зоны паўночнай пляцоўкі тэрыторыі першачарговага асваення Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

Першапачаткова крэдыт прыцягваўся да 2019 года, затым тэрмін прадаўжаўся да 2020-га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі