Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 кастрычніка 2019, 19:43

Рост ВУП на 2,8 працэнта і экспарту на 3,6 працэнта - урад дапрацаваў прагнозныя дакументы на 2020 год

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі дапрацаваў пакет прагнозных дакументаў на 2020 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Савета Міністраў.

З улікам даручэння кіраўніка дзяржавы прагназуемы тэмп росту ВУП узрос да 102,8 працэнта.

Мяркуецца, што тэмпы росту экспарту тавараў і паслуг у 2020 годзе будуць на ўзроўні 103,6 працэнта, знешнегандлёвае сальда сфарміруецца на ўзроўні 1 працэнт ВУП.

Плануецца павялічыць аб'ём інвестыцый у асноўны капітал за кошт актывізацыі работы па заключаных і плануемых да заключэння інвестыцыйных праектах з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.

"У дапрацаваным прагнозе максімальна ўлічаны ўсе рэсурсы па паскарэнні дынамікі росту сферы паслуг - пашырэнне спажывецкага попыту на фоне росту рэальнай заработнай платы, значны попыт на IT-прадукт беларускай вытворчасці, павелічэнне фінансавання сродкаў на навуку", - адзначаецца ў паведамленні на сайце ўрада.

Тэмп росту рэальнай заработнай платы ў 2020 годзе скарэкціраваны да 102,5 працэнта.

"Пры дапрацоўцы прагнозных дакументаў урадам распрацаваны план мер, якія фарміруюць умовы для паскоранага росту эканомікі Беларусі. Прадугледжаныя планам меры накіраваны на павышэнне эфектыўнасці работы дзяржаўных арганізацый, развіццё малога і сярэдняга бізнесу, стымуляванне прытоку інвестыцый, задзейнічанне нявыкарыстаных рэзерваў эканамічнага росту", - дадалі ў Саўміне.

У 2020 годзе дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту складзе Br995,1 млн (менш за 1 працэнт да ВУП), які будзе прафінансаваны за кошт знешніх дзяржаўных пазык, што прадастаўляюцца на фінансаванне расходаў бюджэту, у суме Br869,2 млн і астаткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту - Br125,9 млн.

Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2020 год удакладнены ў частцы фарміравання Нацыянальным банкам умоў для падтрымання тэмпаў крэдытавання, у тым ліку спажывецкага, на ўзроўні, які не вядзе да нарастання сістэмных рызык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі