Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Рэзкіх скачкоў беларускага рубля ў бліжэйшыя гады быць не павінна - эксперт

Эканоміка 19.06.2018 | 14:12
Аляксандр Сабодзін
Аляксандр Сабодзін

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзкіх скачкоў беларускага рубля ў бліжэйшыя гады быць не павінна. Такое меркаванне выказаў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар ТАА "Альпары Еўразія" Аляксандр Сабодзін.

Паводле яго слоў, улады праводзяць узважаную і абачлівую грашова-крэдытную палітыку, устойлівасці рубля нічога не пагражае."Рубель, найбольш верагодна, будзе ў доўгатэрміновым перыядзе зніжацца, але без скачкоў, плаўна, прыблізна прапарцыянальна інфляцыі, якая сама па сабе апошнія гады запавольваецца. З боку цяперашняй грашова-крэдытнай палітыкі пагроз для рубля не відаць", - падкрэсліў эксперт.

Пры гэтым Аляксандр Сабодзін адзначыў, што застаецца рызыка знешніх шокаў. "Напрыклад, рэзкага зніжэння сусветных цэн на асноўныя пазіцыі беларускага экспарту, такія як нафтапрадукты або калійныя ўгнаенні. Або, як прыклад магчымай пагрозы, рэзкае аслабленне расійскай валюты можа пацягнуць за сабой і беларускі рубель", - сказаў ён.

Дырэктар ТАА "Альпары Еўразія" нагадаў, што з пачатку года долар прыбавіў да беларускага рубля менш як 2 працэнты, еўрапейская валюта знізілася больш як на 1 працэнт, а расійскі рубель страціў да беларускага рубля каля 7,5 працэнта. У выніку валютная карзіна знізілася да пачатку года прыблізна на 3,5 працэнта і вярнулася да ўзроўняў жніўня мінулага года. Аснова ўмацавання беларускага рубля - дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, а таксама перавышэнне продажу валюты над пакупкамі, перш за ўсё за кошт валютных зберажэнняў насельніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спрашчэнне працэдуры дзяржрэгістрацыі і зняцця з уліку аўтамабіляў Савет Міністраў скарэкціраваў палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў.