Сцяг Нядзеля, 22 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2024, 13:44

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі за 2023 год склала 8,5 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за 2023 год склала 8,5 працэнта, рэнтабельнасць продажаў - 7 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА ў Белстаце.

Дэбіторская запазычанасць на 1 студзеня 2024 года склала Br66,9 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная - Br8,9 млрд, або 13,4 працэнта ад агульнага аб'ёму дэбіторскай запазычанасці.

Крэдыторская запазычанасць на гэту ж дату склала Br80,3 млрд,у тым ліку пратэрмінаваная - Br9,7 млрд, або 12,1 працэнта ад агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычанасці.

Даныя аб фінансавых выніках работы арганізацый прыводзяцца без уліку банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, Банка развіцця, страхавых арганізацый, бюджэтных арганізацый, мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі