Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2020, 11:37

Рэгулюемыя цэны і тарыфы ў Беларусі сталі расці павольней - МАРГ

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгулюемыя цэны і тарыфы ў Беларусі сталі расці павольней. Такія даныя прыводзіць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе БЕЛТА.

"У цэлым у 2019 годзе значна скараціўся прырост рэгулюемых цэн і тарыфаў, які склаў 7,5 працэнта супраць 9 працэнтаў у 2018 годзе", - адзначылі ў МАРГ.

У снежні планава былі павялічаны тарыфы на паслугі гарадскога пасажырскага транспарту (на 8,8 працэнта), аўтамабільнага транспарту прыгарадных зносін (на 18,6 працэнта), а таксама чыгуначнага транспарту міжрэгіянальных зносін (на 1,5 працэнта). Паскорыўся рост цэн на аўтамабільнае паліва.

У МАРГ нагадалі, што інфляцыя ў 2019 годзе не перавысіла мэтавага параметра і склала 4,7 працэнта (у снежні - 0,5 працэнта). Паводле даных міністэрства, з ліпеня захоўваецца тэндэнцыя запаволення гадавой інфляцыі за кошт зніжэння ўплыву цэн на харчовыя тавары: у снежні да ліпеня ўклад скараціўся на 1 працэнтны пункт, да папярэдняга месяца - на 0,3 працэнтнага пункта.

У снежні 2019 года ў параўнанні з лістападам запаволіўся рост цэн у гадавым выражэнні на большасць спажывецкіх тавараў і паслуг за кошт пераднавагодніх акцый і распродажаў.

У снежні знізіліся цэны на асноўныя сацыяльна значныя тавары: рыбу і рыбапрадукты, мяса і мясапрадукты, малако і малочныя прадукты, чай. Патаннелі таксама абутак, мэбля, парфумерна-касметычныя тавары. У той жа час за кошт сезоннага фактару адзначалася падаражэнне агуркоў, памідораў і перцаў (пры гэтым па выніках 2019 года цэны на гэту агародніну знізіліся).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі