Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 жніўня 2019, 12:48

Рассельгаснагляд зняў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) з 16 жніўня адмяняе ўведзеныя раней абмежаванні на пастаўкі ў Расію прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе аб ялавічыне і ялавічных мясапрадуктах ААТ "Барысаўскі мясакамбінат нумар 1", натуральнамалочнай прадукцыі Маладзечанскага малочнага камбіната, некаторай прадукцыі ТАА "Акдымол".

Адпраўляемая ў Расію прадукцыя гэтых прадпрыемстваў павінна быць выраблена з 16 жніўня і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.

Такое рашэнне прынята на падставе атрыманых ад беларускага боку матэрыялаў расследаванняў, прынятых мер для ўстаранення выяўленых парушэнняў, а таксама з улікам гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі