ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 чэрвеня 2017, 13:08

Рассельгаснагляд дазволіў пастаўкі малочнай прадукцыі двум беларускім прадпрыемствам

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рассельгаснагляд адмяніў часовыя абмежаванні на пастаўкі малочнай прадукцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

З 14 чэрвеня адмяняюцца часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію сыру з СТАА "Белсыр", сухога малака, сухой малочнай сыроваткі, сыру, масла з ААТ "Шчучынскі масласырзавод". Рассельгаснагляд дазваляе пастаўкі ў Расію гэтых відаў прадукцыі, вырабленых пасля 14 чэрвеня, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Гэта рашэнне прынята з улікам вынікаў аналізу матэрыялаў, прадстаўленых Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, па факце расследавання прычын парушэнняў патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі