Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 сакавіка 2020, 15:41

Расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі - Румас

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь з канца мінулага года вяла перагаворы аб тым, што нафта для перапрацоўкі на нашы заводы расійскімі кампаніямі павінна пастаўляцца без прэміі. Літаральна ў суботы мы дасягнулі дамоўленасці з расійскім урадам, што ўсе расійскія кампаніі змогуць пастаўляць нафту без прэміі", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, прэмія для расійскіх пастаўшчыкоў нафты складала $11,7. "З гэтай прэміі $7 зніжаюць кампаніі. Гэта значыць кампаніі будуць пастаўляць нафту з прэміяй $4,7. Яны будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі. Гэта значыць, урад Расійскай Федэрацыі возьме гэтыя $4,7 на сябе", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Ён адзначыў, што "Раснафта", як і іншыя расійскія кампаніІ, не пагаджалася пастаўляць нафту без прэміі, а настойвала на поўнай цане. "Беларусь будзе выбіраць нафтавыя кампаніі, якія прапануюць лепшыя ўмовы па пастаўцы нафты. Напрыклад, прадаставяць большую адтэрміноўку выплаты. Таму яшчэ далёка не факт, што "Раснафта" будзе сярод пастаўшчыкоў. Мы ў першую чаргу будзем аддаваць прыярытэт тым кампаніям, якія ў складаны для нас час (першы квартал) пастаўлялі нафту без прэміі. Гэта кампаніі Гуцарыева, невялікія кампаніі. Ім пры іншых роўных умовах будзе аддадзены безумоўны прыярытэт", - заявіў Сяргей Румас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі