Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 кастрычніка 2018, 16:49

Расія зацікаўлена ў недарагіх беларускіх лякарствах - Малашка

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія зацікаўлена ў недарагіх беларускіх лякарствах, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прапануем лінейку лекавых прэпаратаў, якая мае сацыяльны характар. Вялікі працэнт лякарстваў, што выпускаюцца ў нашай краіне, мае кошт меншы за Br4. Менавіта недарагія сацыяльна значныя лекавыя прэпараты вельмі цікавыя Расійскай Федэрацыі", - сказаў Валерый Малашка.

Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмяркоўвае з калегамі пытанні эканомікі аховы здароўя. Прайшлі сустрэчы з дэлегацыямі Удмуртыі, Самарскай, Бранскай абласцей. На палях форуму чакаецца яшчэ шэраг сустрэч. Беларускі бок прадстаўляе розную медыцынскую тэхніку, вырабы медпрызначэння. "Мы таксама прапануем арганізацыю сумесных прадпрыемстваў, кантрактнай вытворчасці ў нас у краіне тых прадуктаў, якія будуць цікавыя Расійскай Федэрацыі", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, беларускія і расійскія спецыялісты могуць супрацоўнічаць і пры ўкараненні электроннай аховы здароўя. Беларусь у гэтым плане выкарыстоўвае расійскі вопыт, а таксама арыентуецца на прапановы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. "Улічваючы, што нас аб'ядноўвае Саюзная дзяржава, а таксама з улікам вельмі цеснай сувязі і міграцыі нашых грамадзян, мы павінны ісці па шляху сумяшчальнасці нашых электронных сістэм. Нам трэба выбудоўваць адзіныя стандарты, шмат у чым падобную нарматыўную базу, нягледзячы на тое, што мы функцыянуем у крыху розных фінансавых сістэмах", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі