Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2020, 17:50

Расія адмяніла абавязковае мытнае дэклараванне пры вывазе ў Беларусь вугалю, торфу і спірту

13 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія адмяніла абавязковае мытнае дэклараванне пры вывазе ў Беларусь груп тавараў, што класіфікуюцца ў таварных групах 27 і 29 таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"З 7 мая Расія адмяніла абавязковае мытнае дэклараванне на таварныя групы, у якія ўваходзяць вугаль, торф, спірты, эфіры, альдэгіды, кіслоты, правітаміны, вітаміны, гармоны і іншыя тавары, за выключэннем сырой нафты і нафтапрадуктаў, што вывозяцца з Расіі ў Беларусь", - праінфармаваў на пасяджэнні Калегіі ЕЭК міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Гегам Варданян.

На аснове артыкула 25 Дагавора аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года ў саюзе ажыццяўляецца свабоднае перамяшчэнне тавараў без прымянення мытнага дэкларавання за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных дагаворам. Такія выключэнні адносяцца да рынкаў нафты, газу і электраэнергіі, што на гэты час фарміруюцца. "Тавары, адносна якіх адсутнічаюць выключэнні, павінны перамяшчацца без мытнага дэкларавання", - адзначылі ў ЕЭК.

Гегам Варданян расказаў, што на пляцоўцы Дэпартамента функцыянавання ўнутраных рынкаў ЕЭК былі праведзены кансультацыі з удзелам прадстаўнікоў дзяржаў - членаў ЕАЭС. "Абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з неабходнасцю мытнага дэкларавання тавараў, што класіфікуюцца ў 27-й і 29-й групах таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці і вывозяцца з Расіі ў Беларусь", - адзначылі ў ЕЭК.

"Па выніках праведзеных кансультацый Мінэканамразвіцця Расіі сумесна з Федэральнай мытнай службай распрацавалі пісьмо, якое адмяняе патрабаванні аб дэклараванні тавараў 27-й і 29-й групы ТН ЗЭД ЕАЭС паміж дзяржавамі-членамі ў рамках агульнага рынку. Пісьмо было накіравана ФМС Расіі ў рэгіянальныя мытныя ўпраўленні", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі