Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 красавіка 2021, 11:05

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі амаль на 40 працэнтах плошчаў

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 38,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 9 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 286,4 тыс. га. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 96 працэнтах плошчаў, у Гродзенскай - на 61,6 працэнта. У Гомельскай вобласці сяўба праведзена на 59 працэнтах плошчаў, Мінскай - на 53,2 працэнта, Магілёўскай - 11,32 працэнта, Віцебскай - 5,25 працэнта.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 458,8 тыс. га (62,3 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі