ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2020, 11:37

Рагозін: беларускі навуковы патэнцыял паспяхова працуе на развіццё касмічнай галіны

Дзмітрый Рагозін. Фота ТАСС
Дзмітрый Рагозін. Фота ТАСС

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі навуковы патэнцыял паспяхова працуе на развіццё касмічнай галіны, заявіў у праграме "Галоўны эфір" у эфіры "Беларусь 1" генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Дзмітрый Рагозін, паведамляе БЕЛТА.

"Я з вялікай павагай стаўлюся да таго, што зроблена ў Беларусі за апошнія гады. На самай справе, у рэспублікі няма магутных крыніц самафінансавання, як скажам, каласальныя карысныя выкапні. Але тут відаць беражлівае стаўленне да ўсяго, уменне жыць сціпла, але глыбока па сутнасці развіваць сваю ўласную навуку. У Беларусі захоўваецца галоўны капітал - чалавечы. У краіне вельмі шмат рукастых, разумных, інтэлектуальна развітых людзей, якія дакладна ўпішуцца ў нашу агульную работу, і мы былі б рады гэтай сумеснай рабоце, - сказаў Дзмітрый Рагозін. - Беларускія прадпрыемствы захавалі свой патэнцыял і маюць добрыя планы, якімі мы маглі б разам скарыстацца, прыклаўшы сюды магчымасці "Раскосмасу" як заказчыка і як практычнага рэалізатара ўсіх гэтых ідэй у касмічнай дзейнасці".

Гаворачы аб прыярытэтных напрамках, якія "Раскосмас" і Беларусь будуць развіваць у бліжэйшай перспектыве, дырэктар дзяржкарпарацыі вылучыў тры з іх. "Першы - гэта актыўнае ўключэнне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў даследаванні на Міжнароднай касмічнай станцыі. Другі напрамак - гэта выбар базавых касмічных платформ для апаратаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. "Раскосмас" зацікаўлены ў тым, каб не рабіць кожны апарат асобна як унікальны, а нарэшце намацаць магчымасць серыйнай іх вытворчасці. І ў гэтым плане оптыка-механічныя даследаванні, што вядуцца ў Мінску, могуць стаць асновай для карыснай нагрузкі такіх серыйных апаратаў, якія будуць вырабляць прадпрыемствы "Раскосмасу" сумесна з "Пеленгам", - адзначыў Дзмітрый Рагозін. Касмічны апарат складаецца з мікраэлектронікі высокага ўзроўню, здольнай працаваць у экстрэмальных умовах. "І, вядома, у гэтым плане такія прадпрыемствы, як "Інтэграл", могуць знайсці сваё месца ў палітыцы імпартазамяшчэння, якую "Раскосмас" сёння вядзе ў частцы мікраэлектронікі", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі