Сцяг Чацвер, 5 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 жніўня 2020, 11:45

Проса ў Беларусі ўбрана амаль з 20 працэнтаў плошчаў

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Проса ў Беларусі ўбрана з 1,72 тыс. га, што складае 19,9 працэнта плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 27 жніўня, намалочана 3,84 тыс. т проса пры сярэдняй ураджайнасці 22,3 ц/га. Што датычыцца грэчкі, яна ўбрана з 12,3 працэнта плошчаў (3,17 тыс. га), намалочана 4,43 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 14 ц/га.

У цэлым збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,047 млн га, што складае 93,4 працэнта запланаванай плошчы. У Гродзенскай вобласці ўбрана 98,7 працэнта плошчаў ад плана (318,3 тыс. га), Брэсцкай - 98,6 працэнта (335,1 тыс. га), Мінскай - 97,8 працэнта (478,8 тыс. га), Гомельскай - 97,2 працэнта (332 тыс. га), Магілёўскай - 84,4 працэнта (280,4 тыс. га), Віцебскай - 82,4 працэнта (302,5 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 7,623 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,2 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш як 1,9 млн т збожжа, Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т і па больш як 900 тыс. т - у Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Лён выцераблены на 45,9 тыс. га (95,2 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 20,2 тыс. га (44 працэнты да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 3,04 тыс. га,, нарыхтавана 9,86 тыс. т.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 774,4 тыс. т сена (76,7 працэнта ад плана), 12,82 млн т сенажу (101,7 працэнта) і 1,196 млн т сіласу (6,24 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 45,7 працэнта ад плана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі