Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 сакавіка 2020, 10:08

Прапановы бізнесу будуць улічаны пры распрацоўцы мер па забеспячэнні стабільнай работы эканомікі

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы бізнесу па забеспячэнні стабільнай работы беларускай эканомікі абмяркоўваліся ў час рабочай сустрэчы намесніка міністра эканомікі Дзмітрыя Матусевіча з кіраўнікамі аб'яднанняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Міністэрства сумесна з аблвыканкамамі арганізавала маніторынг сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяроддзі, звязаны з эканамічнымі наступствамі складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце і некаторым аслабленнем абменнага курсу беларускага рубля. Ён праводзіўся ў форме прамога выезду на месца, сустрэч з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці ў рэгіёнах, прамых тэлефонных ліній, аналізу матэрыялаў СМІ.

У час рабочай сустрэчы абмяркоўваліся прапановы, што паступілі ад прадстаўнікоў бізнесу, а таксама магчымасці і шляхі іх імплементацыі ў распрацоўваемыя Мінэканомікі меры па забеспячэнні стабільнай работы беларускай эканомікі ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Такія меры будуць уключаць у сябе блокі ў такіх сферах, як бюджэтна-падатковая палітыка, грашова-крэдытная і прудэнцыяльная палітыка, у рамках работы інтэграцыйных аб'яднанняў, у рэальным сектары эканомікі і на спажывецкім рынку.

Вынікі рабочай сустрэчы будуць улічаны пры ўнясенні гэтых прапаноў ва ўрад.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі